Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым

    Развіццё беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных аб'яднаннях былі абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова.

    Акрамя таго, у ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

    "Прыемна з вамі сустрэцца, вельмі добра, што мы сустракаемся якраз у гэты момант. Ёсць пытанні, якія нам неабходна абмеркаваць. Улічваючы тое, што мы сустракаемся з сябрам нашай Беларусі, я настроены на шчырую пазітыўную размову", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.