Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з гендырэктарам Беларускай калійнай кампаніі Валерыем Івановым

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерыем Івановым.

    Абмяркоўваўся стан спраў у кампаніі з улікам тых патрабаванняў, якія агучыў Кіраўнік дзяржавы ў ходзе назначэння Валерыя Іванова на гэту пасаду.

    На сустрэчы, у прыватнасці, размова ішла аб фінансава-эканамічнай дзейнасці, удасканаленні механізма продажу прадукцыі, кадравым патэнцыяле, а таксама ў цэлым перспектывах прадпрыемства.

    У кантэксце перспектыў развіцця кампаніі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта тэма будзе разглядацца ў ходзе візіту ў Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

    "Гэта адно з пытанняў, якое я хацеў бы абмеркаваць з Прэзідэнтам Расіі ў час яго візіту ў Беларусь - у плане ўзмацнення нашай сумеснай работы па рэалізацыі калійных угнаенняў, а можа, і пашырэння гэтай кампаніі, перадачы ёй большых функцый па рэалізацыі азотных, фосфарных угнаенняў, падключэнню да гэтага аб'ёмаў расійскіх кампаній. Вось з такога пункту гледжання абмеркаваць з расійскім Прэзідэнтам, як мы будзем дзейнічаць. Таму што аб'ёмы, якія праходзяць праз калійную кампанію, вельмі вялікія - каля $3 млрд. толькі беларускага боку і столькі ж - расійскага. На нафце столькі буйныя кампаніі не зарабляюць, колькі на продажы калійных угнаенняў. Таму пытанне існавання сумеснай кампаніі - гэта не пытанне, яна павінна існаваць, павінна ўзмацняцца, развівацца. У якім напрамку - гэта мы абмяркуем з Прэзідэнтам Расіі, у плане таго, ці ёсць зацікаўленасць у расійскага боку працаваць у гэтым напрамку. У нас, зразумела, такая зацікаўленасць ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.