Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з галоўным рэдактарам расійскай газеты "Завтра" Аляксандрам Праханавым

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 лютага сустрэўся з вядомым пісьменнікам, публіцыстам, галоўным рэдактарам расійскай газеты "Завтра" Аляксандрам Праханавым.

    У самым пачатку сустрэчы Кіраўнік дзяржавы падарыў госцю кнігу Уладзіміра Ліхадзедава "Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХIХ - пачатку ХХ стагоддзя".

    "Вы ўсё больш глядзіце, я заўважыў, на рускую культуру, усё, што звязана з Расіяй, а я хачу вам паказаць, што Беларусь, як і цяпер, так і тады, была скарбніцай вялікіх людзей. Адзін з іх - Адам Міцкевіч. Да гэтага часу спрачаюцца: паляк, літовец, беларус... Ён нарадзіўся ў раёне Навагрудка, і карані яго адсюль, і ён заўсёды цаніў сваю зямлю і шмат зрабіў. Я ведаю, што вы вельмі добра ведаеце яго творчасць", - сказаў Прэзідэнт. "Паколькі тое, чым вы, паэты, публіцысты, навуковыя работнікі, займаецеся - гэта абсалютна інтэрнацыянальна", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

    "Я яго назваў бы еўразійскім паэтам, бо новая еўразійская канцэпцыя мае патрэбу ў такім геніі", - заўважыў Аляксандр Праханаў.

    У час сустрэчы гаварылася аб сучаснай гісторыі, інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы, беларуска-расійскіх адносінах.