Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Адміністрацыі ПВТ Валерыем Цапкалам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даручыў да верасня падрыхтаваць прапановы па развіццю ў Беларусі венчурнага фінансавання. Гэта пытанне абмяркоўвалася 19 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з дырэктарам Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерыем Цапкалам.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб развіцці Парку высокіх тэхналогій. У бягучым годзе прырост экспарту і аб'ём распрацоўкі камп'ютарных праграм павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года на 40%.
Асноўная ўвага ў ходзе рабочай сустрэчы была ўдзелена стварэнню новых магчымасцей для развіцця ПВТ. Гэта перш за ўсё распрацоўка прававых механізмаў, якія даюць магчымасць ствараць прадукты ў парку, паколькі дзеючыя нормы ў большай ступені арыентаваны на мадэль распрацоўкі заказнога праграмнага забеспячэння. "У ПВТ цяпер працуюць амаль 12 тыс. праграмістаў. У кампаній ужо сёння ёсць рэсурсы, якія яны могуць выкарыстоўваць для распрацоўкі ўласнага прадукту. Але для гэтага патрэбны фінансавыя інструменты. І асноўным фінансавым інструментам з'яўляецца венчурнае фінансаванне", - адзначыў Валерый Цапкала.
Аднак, паводле яго слоў, у існуючым заканадаўстве ёсць абмежаванні адносна магчымасці банкаў і прадпрыемстваў укладваць грошы ў рызыкоўныя распрацоўкі без гарантыі забяспечанасці вяртання фінансавых сродкаў. "Зразумела, усё гэта патрабуе ўдасканалення беларускага заканадаўства. Бо без венчурнага фінансавання складана разлічваць на паспяховае развіццё прадуктовай мадэлі", - лічыць дырэктар Адміністрацыі ПВТ.
Аляксандр Лукашэнка даў адпаведныя даручэнні. Да верасня павінны быць падрыхтаваны прапановы па змяненнях у заканадаўстве, якія садзейнічалі б развіццю венчурнага фінансавання. Хутчэй за ўсё, гэта будзе комплексны дакумент, які дасць магчымасць зняць некаторыя перашкоды і абмежаванні ў гэтай сферы.