Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з акцыянерам ААТ "Уралкалій" Сулейманам Керымавым
Пытанні развіцця Беларускай калійнай кампаніі і ў цэлым сітуацыя на сусветным калійным рынку абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 28 снежня з членам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі - акцыянерам ААТ "Уралкалій" Сулейманам Керымавым.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць да заяўленай раней пазіцыі, накіраванай на далейшае развіццё кампаніі, павелічэнне яе ўплыву.
"Як мы абяцалі, мы будзем прытрымлівацца гэтага курсу, і мы тут абсалютна адкрытыя, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я ніколі не адыду ад той практыкі, якая сёння склалася, і я ніколі не зраблю так, як не абяцаў".
"Наша кампанія ўсё ж мае значны аўтарытэт у свеце, і на калійным рынку - і кітайцы, і бразільцы, і індыйцы - усе пра нас гавораць толькі пазітыўна, і відаць, што калі ім нават нешта не падабаецца, асабліва цэны на наш тавар, то яны з павагай ставяцца да нас, і нам гэту павагу трэба захаваць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Сулейман Керымаў адзначыў, што настроены на прадаўжэнне сумеснай работы.