Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Сівака Анатоля Аляксандравіча - Міністрам транспарту і камунікацый;
Паферава Алега Сяргеевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла;
Марозава Уладзіміра Міхайлавіча - Начальнікам Беларускай чыгункі;
Сукалу Аляксандра Васільевіча - намеснікам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Гаева Андрэя Анатольевіча - дырэктарам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
Сіманенку Сяргея Дзмітрыевіча - начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння - першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
Новікава Сяргея Ігнатавіча - начальнікам Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Чарненкі Андрэя Васільевіча - старшынёй Веткаўскага райвыканкама;
Петражыцкага Дзмітрыя Яўгенавіча - старшынёй Лоеўскага райвыканкама;
Калеева Дзмітрыя Міхайлавіча - старшынёй Быхаўскага райвыканкама;
Румаса Сяргея Мікалаевіча - старшынёй праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь";
Архіпава Аляксандра Міхайлавіча - намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;
Лаўрухіна Алега Уладзіміравіча - пракурорам Мінскай вобласці;
Хмарука Сяргея Канстанцінавіча - пракурорам горада Мінска;
Наскевіча Івана Данілавіча - пракурорам Брэсцкай вобласці;
Бервіна Сяргея Анатольевіча - начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
Арчакова Уладзіміра Юр'евіча - членам Віцебскага аблвыканкама;
Яўсеева Ігара Уладзіміравіча - членам Віцебскага аблвыканкама;
Цюкава Анатоля Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Магілёўліфтмаш" - генеральным дырэктарам РУП "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання".
Прэзідэнт прыняў таксама шэраг іншых кадравых рашэнняў.
За неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад займаемых пасад вызвалены:
генерал-маёр Ігар Рачкоўскі - ад пасады Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь з залічэннем у распараджэнне Дзяржпагранкамітэта;
генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін - ад пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з залічэннем у распараджэнне Міністра абароны.
Аб няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
Акрамя таго, аб'яўлена вымова Дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту
Вадзіму Зайцаву.