Аляксандр Лукашэнка прысвоіў воінскія, спецыяльныя і персанальныя званні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх, спецыяльнага і персанальнага званняў.
Палкоўнікам Віктару Гулевічу, Юрыю Назаранку, Дзмітрыю Равуцкаму, Алегу Сталярчуку і Сяргею Жылінскаму прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра. Палкоўніку юстыцыі Алегу Шандаровічу прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена начальніку Гомельскай мытні Феліксу Яшкову.