Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні і класныя чыны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указы аб прысваенні генеральскіх званняў і класных чыноў.

    Палкоўнікам Андрэю Гарбаценку і Вадзіму Шадуру прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.

    Класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа прысвоены пракурорам Віцебскай і Мінскай абласцей Ігару Украінцу і Юрыю Шчацько адпаведна.

    Палкоўніку юстыцыі Анатолю Васільеву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі, а палкоўнікам міліцыі Дзмітрыю Разянкову і Алегу Шулякоўскаму - генерал-маёра міліцыі.

    Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуарду Даніловічу і Андрэю Бальшакову.