Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні воінскага, персанальнага і спецыяльных званняў.
Чарговае воінскае званне - генерал-маёра прысвоена Дзмітрыю Міхалапу.
Начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргею Іванову прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.
Чарговыя спецыяльныя званні - генерал-маёра міліцыі і генерал-маёра юстыцыі прысвоены адпаведна Андрэю Любімаву і Эдуарду Маліноўскаму.