Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскага, спецыяльнага і персанальнага званняў.

    Палкоўніку Андрэю Маціевічу прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.

    Палкоўніку юстыцыі Сяргею Удавікову прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.

    Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу Прэзідэнт прысвоіў начальніку Віцебскай мытні Паўлу Лабачову.