Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацбанка Надзею Ермакову

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.

    Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сітуацыі на валютным рынку і крэдытаванні эканомікі ў цэлым. Размова таксама ішла аб рабоце банкаўскай сістэмы з насельніцтвам па ўкладах, крэдытах, у тым ліку па крэдытаванню жыллёвага будаўніцтва.

    Прэзідэнт паставіў задачу забяспечыць безумоўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў па стабільнаму функцыянаванню валютнага рынку. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы павінны быць сфарміраваны ў зададзеным аб'ёме.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Урад сумесна з Нацыянальным банкам павінны забяспечыць утрыманне інфляцыі ў рамках вызначаных параметраў.

    Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў уплыву Нацыянальнага банка на працэсы нарошчвання экспарту.

    Як запэўніла кіраўнік Нацбанка, ёсць усе перадумовы для таго, каб павялічваць экспарт, што ў сваю чаргу гарантуе магчымасць дакладнага абслугоўвання знешніх крэдытных абавязацельстваў і ўтрыманне золатавалютных рэзерваў на ўзроўні бяспекі.