Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзіміра Зіноўскага
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня прыняў з дакладам Старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзіміра Зіноўскага.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб ходзе праверкі дакладнасці справаздачных даных, прадастаўленых сельскагаспадарчымі арганізацыямі.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у час праверкі не зафіксавана ніякіх буйных правалаў у рабоце сельскай гаспадаркі. Разам з тым выяўлены шэраг недахопаў. У прыватнасці, выяўлена скажэнне справаздачных даных некаторымі нядобрасумленнымі прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Вінаватыя ў гэтым будуць прыцягнуты да адказнасці. На іх ужо складзены пратаколы, якія прыняты судамі. На асобных службовых асоб накладзены спагнанні, у тым ліку ў выглядзе штрафных санкцый. Магчыма, будуць прыняты таксама кадравыя рашэнні.
Прэзідэнту было таксама прадстаўлена новае выданне, якое выйшла ў Год кнігі па ініцыятыве Нацыянальнага статыстычнага камітэта, - "Вывучаем Беларусь. Статыстыка для школьнікаў". У даступнай форме ў кнізе расказваецца аб тым, што такое статыстыка, прыводзяцца цікавыя факты пра Беларусь. Кіраўнік дзяржавы даручыў Ураду і Міністэрству адукацыі вывучыць магчымасць выкарыстання гэтага выдання ў якасці навучальнага дапаможніка ў школах краіны.