Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 лютага прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
Гэта сустрэча папярэднічала праведзенай пазней нарадзе ў пашыраным складзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб асноўных выніках работы эканомікі за 2011 год і першы месяц бягучага года, а таксама абмеркаваных на апошнім пасяджэнні Савета Міністраў напрамках дзейнасці на 2012 год.
Як далажыў Прэм’ер-міністр, сітуацыя ў эканоміцы стабільная, прыняты ўсе неабходныя рашэнні для ўстойлівага эканамічнага росту Беларусі.