Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намесніка Прэм'ер-міністра Сяргея Румаса
Аб сітуацыі на валютным рынку і мерах, якія прымае Урад па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку 27 лютага далажыў намеснік Прэм'ер-міністра Сяргей Румас.
Пытанні функцыянавання валютнага і спажывецкага рынку знаходзяцца на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы.
За тры тыдні лютага інфляцыя склала 1,4%. Найбольшы ўклад у яе ўнеслі паслугі вышэйшай адукацыі, якія выраслі на 19%, а таксама выраўноўванне акцызаў на алкагольную прадукцыю.
Цэны больш як па 40% таварных пазіцый, па якіх вядзецца маніторынг, захаваліся або на ўзроўні студзеня, або на працягу лютага сталі ніжэйшыя. Паводле слоў Сяргея Румаса, гэта сведчыць аб тым, што манетарныя фактары інфляцыі ўжо адышлі на другі план і з пачатку года па шэрагу таварных пазіцый назіраецца стабілізацыя.
Кіраўнік дзяржавы даручыў не здымаць са штодзённага кантролю дынаміку цэн.
Што датычыцца сітуацыі на валютным рынку, то яна таксама стабільная. Растуць уклады насельніцтва ў банках. Так, па выніках лютага рост тэрміновых укладаў толькі па беларускіх рублях прагназуецца на ўзроўні Br 1 трлн.
На сустрэчы размова ішла таксама аб Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая пачала работу са студзеня 2012 года. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, як ідзе ўкамплектаванне дэпартаментаў ЕЭК. Беларусь мае квоту ў памеры 6%. На шэраг кіруючых пасад у дэпартаментах аб'яўлены конкурсы, некаторыя з іх ужо завершаны, і грамадзяне Беларусі загадамі назначаны на кіруючыя пасады ЕЭК.