Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра замежных спраў Сяргея Мартынава
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 мая прыняў з дакладам Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.
Як адзначыў Прэзідэнт, у бліжэйшым будучым у знешняй палітыцы Беларусі чакаюцца знакавыя падзеі, да якіх неабходна падрыхтавацца. Перш за ўсё, размова ішла аб змястоўным напаўненні маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. "Мяне цікавяць новыя напрамкі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, каб мы маглі іх сур'ёзна абмеркаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы, што раней ужо даручаў Прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу прапрацаваць такія напрамкі.
Таксама Кіраўнік дзяржавы папрасіў Сяргея Мартынава далажыць аб сітуацыі на еўрапейскім напрамку. "Я ўсё больш чую заяў аб тым, што еўрапейскія дыпламаты тут чакаюць нейкай амністыі, зноў пачынаючы размову аб палітзняволеных і гэтак далей, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна раней у Пасланні беларускаму народу і Парламенту. Сваю пазіцыю я не бачу падстаў цяпер мяняць".
"Мы чакаем канкрэтных крокаў ад Захаду, Еўрапейскага саюза. Мяч на іх баку. Гэта маё цвёрдае перакананне. Таму чакаць зноў гэтай ігры на старых інструментах па старых нотах я не збіраюся", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні па тым курсе, якога Беларусь павінна прытрымлівацца для нармалізацыі адносін з заходнімі партнёрамі пры няўхільным захаванні нацыянальных інтарэсаў, а таксама зыходзячы з мэт нармальнага і плённага ўзаемадзеяння.
Яшчэ адна тэма, якую абазначыў Аляксандр Лукашэнка, - магчымасць структурнага рэфармавання МЗС у частцы ўзмацнення знешняга гандлю: "Я ўжо аб гэтым гаварыў. Знешнеэканамічная дзейнасць у плане нарматыўна-прававой базы - гэта добра, але нам цяпер вельмі патрэбна ўзмацняць знешні гандаль. Ці прапрацоўвалася гэта пытанне, і як Вы на яго глядзіце?"
Сяргей Мартынаў прадставіў Аляксандру Лукашэнку аглядны даклад па асноўных вектарах знешнепалітычнай дзейнасці, падрыхтоўцы запланаваных мерапрыемстваў. "Мы прадаўжаем сур'ёзна і актыўна працаваць над шматвектарнасцю нашай палітыкі, і наступныя тыдні і месяцы будуць добрай дэманстрацыяй менавіта такога шматвектарнага падыходу, характэрнага для Беларусі", - лічыць Міністр.
Акрамя пытанняў супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй і Еўрасаюзам, Прэзідэнту было даложана аб развіцці адносін з азіяцкімі і лацінаамерыканскімі дзяржавамі, абмеркаваны запланаваныя канкрэтныя мерапрыемствы на гэтых вектарах. Прэзідэнт даў даручэнні аб падрыхтоўцы і змястоўнай часткі шэрагу яго візітаў у гэтыя рэгіёны.