Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка.

    Генпракурор далажыў Прэзідэнту аб стане крымінагеннай сітуацыі ў краіне. "Прыемна канстатаваць, што колькасць злачынстваў зменшылася амаль на 12%, у тым ліку скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх - такія рэальныя лічбы. Таму цяпер у цэлым відаць станоўчую тэндэнцыю ў крымінагеннай сітуацыі па краіне", - адзначыў Аляксандр Канюк.

    Акрамя таго, у час рабочай сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да маючай адбыцца нарады на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы з пракурорскімі работнікамі. Асноўная мэта гэтага мерапрыемства - удакладненне і пастаноўка новых задач пракуратуры ў кантэксце развіцця праваахоўнай сістэмы дзяржавы. У першую чаргу маецца на ўвазе стварэнне Следчага камітэта, што прадугледжвае пэўныя змяненні і ў дзейнасці пракурораў.