Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага дырэктара БКК Валерыя Іванова

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 верасня прыняў з дакладам генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (БКК) Валерыя Іванова.

    "Мы дамаўляліся пры Вашым назначэнні, што я буду даволі шмат часу ўдзяляць рабоце калійнай кампаніі, вытворчасці калійных угнаенняў, а таксама арыентацыі на вытворчасць змешаных угнаенняў... і рэалізацыі праз нашу кампанію і фосфарных, і азотных, і калійных угнаенняў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    "Нягледзячы на цяжкі пачатак гэтага года па грашах мы недзе ўсяго на 5% адстаём ад мінулага года гэтага перыяду, але ў нас наперадзе яшчэ нямала месяцаў, і я думаю, тут мы можам падцягнуць нашы магчымасці. Па рэалізацыі ў фізічным выражэнні мы таксама крыху адстаём. Але трэба наганяць любымі спосабамі мінулы год", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як на будучы год размеркаваны квоты па рэалізацыі, экспарту калійных угнаенняў паміж беларускім і расійскім заснавальнікамі БКК. "Расіяне ж самі настойвалі на незалежным аўдыце па вытворчасці калійных угнаенняў, і мы дамовіліся, што ў залежнасці ад гэтага будзе рэалізацыя калію. Як цяпер вырашаецца гэта пытанне? Паводле маёй інфармацыі, расіяне вельмі цяжка ідуць на тое, каб павялічыць экспарт, а гэта законна будзе, беларускай часткі калійных угнаенняў. Мне гэта наогул незразумела, хацелася б, каб Вы мне гэта растлумачылі", - адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць таксама аб іншых пытаннях работы і функцыянавання Беларускай калійнай кампаніі.

    Аляксандр Лукашэнка лічыць, што БКК неабходна ўдасканальваць сваю работу. "Я вам прама скажу, што я, вядома ж, па меры сваіх магчымасцей кантралюю сітуацыю, якая складваецца вакол кампаніі, і бачу, што некаторыя пытанні калі і не вырашаны, то перасталі быць актуальнымі: няма ніякіх канфліктаў, нават спрэчных нейкіх пытанняў. Але тым не менш удасканальваць работу, а можа, і структуру работы кампаніі неабходна", - сказаў Прэзідэнт.

    Валерый Іваноў далажыў аб выніках работы БКК за 8 месяцаў 2012 года. Ён таксама канстатаваў, што першы квартал быў для Беларускай калійнай кампаніі даволі складаны.