Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава.

    У цэнтры ўвагі ў час даклада знаходзіліся пытанні нацыянальнай бяспекі, у прыватнасці аховы дзяржграніцы, і рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў.

    "У сувязі з апошнімі падзеямі мне давялося неяк аб'ектыўна адысці ад пытанняў нашых сілавых структур, праваахоўных органаў, арміі. Таму хацелася б, каб у двух словах далажылі аб сітуацыі ў гэтай частцы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Леаніда Мальцава.

    Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб пастаўленай задачы прадаўжаць рэфармаванне сілавых структур. Гэта пытанне ён закранаў і ў Пасланні беларускаму народу і парламенту.

    "Зразумела, рэфармаванне, як гэта мы заўсёды рабілі, павінна праходзіць акуратна, без якіх-небудзь рэвалюцыйных замашак, перадзелаў, падзелаў, гэта значыць так, як мы заўсёды гэта рабілі, не крыўдзячы людзей, не настройваючы іх супраць сябе. Там, дзе пытанні трэба падцягваць, будзем падцягваць, дзе трэба рэфармаваць, будзем рэфармаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

    "Рэформа МУС - гэта пытанне нумар адзін. Трэба ўстараніць усе функцыі, неўласцівыя МУС", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Гэтай задачай будзе займацца назначаны сёння новы Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

    Леанід Мальцаў далажыў аб праводзімай рабоце па падрыхтоўцы да рэфармавання МУС. Міністэрства ў выніку рэарганізацыі будзе вызвалена ад функцый і задач, што зжылі сябе.

    "Мэта дзеянняў - умацаваць грамадскі парадак, палепшыць абарону насельніцтва, жыцця, здароўя людзей, абарону маёмасці (тым больш што, паводле статысткі, значную частку злачынстваў складаюць крадзяжы асабістай маёмасці). І, адпаведна, трэба будзе правесці комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы асабовага складу, прычым не толькі ў плане навучання, але і выхавання, каб усё было нацэлена на абарону людзей", - сказаў Леанід Мальцаў.

    Закранаючы пытанні пагранічнай бяспекі, Дзяржсакратар адзначыў, што асноўная ўвага ўдзяляецца забеспячэнню нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

    "Пры гэтым мы ў тым ліку абараняем інтарэсы той жа Польшчы, Літвы, усяго Еўрасаюза. Мы блакіруем пранікненне да іх наркотыкаў, нелегальных мігрантаў, зброі. Таму тут неабходна і гэтым краінам, і Еўрасаюзу ў цэлым, паглядзець і для абароны сваіх інтарэсаў прыняць адпаведныя меры. Давайце дамаўляцца, што трэба яшчэ зрабіць, а не ўводзіць нейкія там санкцыі і ўскладняць становішча", - адзначыў Леанід Мальцаў.

    Ён звярнуў увагу на тое, што апошнім часам узнікла неабходнасць вырашэння пытанняў, звязаных з пропускам на беларуска-ўкраінскай граніцы ў сувязі з маючым адбыцца чэмпіянатам Еўропы па футболе. Беларускі бок быў вымушаны ўзмацніць ахову гэтага ўчастка граніцы, перакінуўшы сюды частку пагранічнікаў з беларуска-польскіх застаў.

    У бліжэйшы час будуць праведзены інструктарска-метадычныя, камандна-штабныя вучэнні на дзяржаўнай граніцы, якія будуць прысвечаны таму, як у новых умовах забяспечыць якасную пагранічную бяспеку.

    Прэзідэнт даручыў прааналізаваць бягучую сітуацыю з тым, каб гарантаваць надзейную ахову дзяржграніцы і захаванне нацыянальных інтарэсаў краіны. Там, дзе неабходна, гэтыя пытанні трэба вырашаць комплексна пры актыўным узаемадзеянні пагранічнікаў з органамі ўнутраных спраў, мясцовымі жыхарамі.

    У цэлым, як далажыў Леанід Мальцаў, сістэма нацыянальнай бяспекі працуе ў штатным рэжыме. "Пагроз нацыянальнай бяспецы цяпер няма", - сказаў ён.