Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.
Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць найбольш значныя праблемы, якія сёння існуюць у судовай сферы. "У свой час мы прынялі радыкальнае рашэнне па развіццю нашай судовай сістэмы. Як вы цяпер ацэньваеце, у чым мы там недапрацавалі, можа, ёсць нейкія праблемы, якія трэба вырашыць? Чаго не хапае судам?" – пацікавіўся Прэзідэнт.
Аляксандру Лукашэнку было даложана аб ходзе рэалізацыі Паслання аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Беларусі, якое зацверджана ў кастрычніку 2011 года і стала важным этапам судова-прававой рэформы.
Паводле слоў Валянціна Сукалы, за мінулыя паўтара года гэта рэформа ў значнай частцы ўжо рэалізавана. З 54 даручэнняў, якія змешчаны ў Пасланні, выкананы 24. Астатнія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі або разлічаны на больш доўгі перыяд аж да 2015 года. Ужо ёсць першыя пазітыўныя вынікі. Дзякуючы прынятым мерам удалося значна знізіць нагрузку на суддзяў, скараціць аб'ёмы крымінальнага, грамадзянскага і адміністрацыйнага правасуддзя. Гэта ў сваю чаргу дало магчымасць палепшыць якасць папярэдняга расследавання і разгляду спраў у судах.