Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў Мінску
"Я катэгарычна незадаволены тэмпамі будаўніцтва жылля і наогул будаўніцтва ў нашай краіне. У нас у 3-5 разоў прадукцыйнасць працы ў будаўніцтве ніжэйшая, чым у Еўропе. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас лішнія людзі на тых будоўлях, якія мы ажыццяўляем. Таму трэба паглядзець, як мы будуем, якая там арганізацыя, якая заработная плата", – заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў Мінску.