Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 ліпеня.

    Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк назначаны начальнікам галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснікам начальніка Генеральнага штаба УС. Генерал-маёр Руслан Касыгін, які займаў гэту пасаду, звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    Замест Уладзіміра Купрыянюка начальнікам штаба - першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС назначаны палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.

    Кадравыя змяненні праведзены і ў кіраўніцтве галоўнай ваеннай інспекцыі УС. Яе начальнікам назначаны генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, які да гэтага часу кіраваў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчам. Генерал-маёр Іван Багуслаўскі, які раней займаў пасаду начальніка інспекцыі, звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    На пасаду начальніка Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча замест Андрэя Гарбаценкі назначаны палкоўнік Дзмітрый Кучук.