Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Зураба Саткілаву з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР, народнага артыста Грузінскай ССР Зураба Саткілаву з 75-годдзем.

    "Ваша творчасць складае адно з найвышэйшых дасягненняў сучаснага опернага мастацтва, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – На беларускай зямлі Вас высока цэняць як выдатнага артыста і педагога, чыя шматгранная дзейнасць служыць умацаванню дружбы народаў і ўзаемаўзбагачэнню культур. Упэўнены, што Ваша натхнёная праца і ў далейшым будзе дарыць радасць тысячам паклоннікаў".