Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера БССР Сяргея Макаранку з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР Сяргея Макаранку з 75-годдзем.

    "У гісторыю беларускага спорту Вы ўвайшлі як першы алімпійскі чэмпіён. Крыху больш за паўстагоддзя таму на Алімпійскіх гульнях у Рыме Вы прадэманстравалі найвышэйшае спартыўнае майстэрства, мэтанакіраванасць і волю, атрымаўшы перамогу ў вельмі цяжкай барацьбе на вяслярным канале ў складзе экіпажа каноэ-двойкі, - гаворыцца ў віншаванні. - Натхнёныя Вашымі перамогамі, беларускія весляры не раз станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі самых прэстыжных міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку Алімпійскіх гульняў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Макаранку здароўя, доўгіх гадоў актыўнага жыцця, шчасця і дабрабыту.