Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера БССР і СССР Аляксандра Мядзведзя з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовага алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР і СССР Аляксандра Мядзведзя з 75-годдзем.

    "Вы з’яўляецеся гордасцю нашай краіны, прыкладам сілы духу і фізічнай дасканаласці, спартыўнай мужнасці і непахіснага імкнення да перамогі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Аляксандру Мядзведзю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту.