Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расійскай Федэрацыі Веру Алентаву
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расійскай Федэрацыі Веру Алентаву.
"Ваш творчы лёс - прыклад надзвычай гарманічнага спалучэння выдатнага таленту, майстэрства і акцёрскай удачы. Сярод Вашых гераінь - жанчыны вельмі розных, часам няпростых лёсаў, якія застаюцца верныя сабе ў любых абставінах, умеюць змагацца за любоў і адстойваць права на шчасце", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для беларускіх гледачоў Вера Алентава з'яўляецца адной з самых яркіх зорак савецкага і расійскага кіно, чыя творчасць дорыць радасць і надзею, умацоўвае масты дружбы паміж нашымі краінамі.