Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.
Кіраўнік дзяржавы сардэчна падзякаваў яму за цёплыя словы віншавання са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага.
"Перакананы, што Вашай працай і ў далейшым будуць вяршыцца добрыя справы, мацнець і развівацца адносіны дружбы і даверу паміж народамі Беларусі і Арменіі, заснаваныя на агульных хрысціянскіх каштоўнасцях, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Прыміце, Ваша Святасць, самыя шчырыя віншаванні з Вялікаднем і пажаданні добрага здароўя, абароны і дапамогі Божай у прадаўжэнні дзеянняў духоўных айцоў Першапрастольнага Святога Эчміядзіна".