Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Янаша Адэра з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Янаша Адэра з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі.
"Спадзяюся, што ваша дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню беларуска-венгерскіх адносін, развіццю ўсебаковага дыялогу паміж нашымі краінамі на прынцыпах узаемаразумення і даверу", - адзначаецца ў віншаванні.