Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка Жарэса Алфёрава
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння.
"Вы вельмі шмат зрабілі для навукі і заслужылі вялікі аўтарытэт і прызнанне як у Расіі, так і далёка за яе межамі. Мы ганарымся, што беларуская зямля дала свету такога вялікага чалавека, і высока цэнім Вашу плённую дзейнасць па ўмацаванні непарыўных сувязей з нашай краінай і народам", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце актыўна садзейнічаць развіццю навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння і ўсебаковага супрацоўніцтва нашых дзяржаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.