Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Улі Маўрэра з выбраннем Прэзідэнтам Швейцарыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Улі Маўрэра з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

    "Упэўнены, што далейшае развіццё дыялогу паміж Беларуссю і Швейцарыяй, пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах будзе адпавядаць інтарэсам нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.