Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

    "Нашы краіны звязваюць трывалыя саюзніцкія адносіны. Канструктыўны палітычны дыялог, паслядоўная рэалізацыя сумесных эканамічных праектаў, актыўныя гуманітарныя кантракты садзейнічаюць дынамічнаму развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У нашых агульных інтарэсах - далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі ўдасца надаць дадатковы імпульс пашырэнню шматпланавых і ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязей на карысць народаў дзвюх краін.