Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уга Чавеса з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уга Чавеса з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле.
"У Беларусі ўважліва сачылі за ходам выбарчай кампаніі ў Венесуэле. Мы ўсім сэрцам і душой былі за Цябе і Тваіх прыхільнікаў, ні на секунду не сумняваючыся ў перамозе. Верылі ў тое, што венесуэльскі народ зробіць адзіна правільны выбар на карысць устойлівага развіцця краіны і далейшага павышэння дабрабыту простых людзей, – гаворыцца ў віншаванні. – Гэта шчырая падтрымка шырокіх народных мас, якія па заслугах ацэньваюць Твой асабісты ўклад у справу пабудовы незалежнай, паспяховай і працвітаючай дзяржавы, – лепшае сведчанне правільнасці курсу сістэмных пераўтварэнняў у эканоміцы і сацыяльнай сферы, з якімі звязаны імклівы прагрэс сучаснай Венесуэлы".
"Давайце разам зробім усё магчымае, каб народ Венесуэлы не пашкадаваў аб сваім учарашнім выбары і аказаным Табе асаблівым даверы як сапраўднаму Нацыянальнаму лідару, для якога інтарэсы простых грамадзян вышэй за ўсё. Мы да гэтага гатовы!" – адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Уга Чавес заўсёды можа разлічваць на "брацкае плячо Беларусі ў забеспячэнні паслядоўнага развіцця венесуэльскай дзяржавы ва ўсіх сферах: нафтаздабычы, прамысловасці, навуцы і сельскай гаспадарцы".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў венесуэльскаму лідару здароўя, творчых сіл і невычарпальнай энергіі для прадаўжэння плённай дзейнасці на карысць дружалюбнага венесуэльскага народа.