Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей фестывалю "Студзеньскія музычныя вечары" з адкрыццём форуму

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей ХХV Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" з адкрыццём форуму.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, за чвэрць стагоддзя сваёй гісторыі гэты цудоўны творчы форум, які выконвае важную місію захавання і прапаганды высокай музычнай культуры на беларускай зямлі, набыў міжнароднае прызнанне і аўтарытэт. Штогод ён збірае на Брэстчыне сузор'е яркіх, таленавітых выканаўцаў з розных краін, даючы магчымасць тысячам слухачоў атрымаць асалоду ад віртуознага майстэрства праслаўленых артыстаў і адкрыць для сябе новыя зорныя імёны.

    "Упэўнены, што гэты, юбілейны фестываль падорыць сваім паклоннікам незабыўнае свята класічнай музыкі, паслужыць прымнажэнню духоўнага багацця нашай краіны і далейшаму ўмацаванню дружбы паміж народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю здароўя, натхнення, творчых поспехаў, здзяйснення ўсіх жаданняў, шчасця і дабрабыту.