Аляксандр Лукашэнка павіншаваў стралка Сяргея Мартынава з залатым медалём на Алімпіядзе
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па кулявой стральбе Сяргея Мартынава з заваяваннем залатога медаля на Алімпіядзе-2012 у Лондане.
"Сардэчна віншую цябе з яркім выступленнем, якое прынесла першы залаты медаль у скарбонку беларускай каманды на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года. Перакананы, што твая перамога натхніць нашых алімпійцаў на новыя спартыўныя дасягненні", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сваім выступленнем Сяргей Мартынаў прынёс радасць усім аматарам спорту, прадэманстраваў сілу духу і сапраўднае майстэрства.