Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі Анатоля Афанасьева з 70-годзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Анатоля Афанасьева з 70-гадовым юбілеем.
"Перакананы, што Ваш навуковы аўтарытэт і талент кіраўніка будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховай дзейнасці Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, накапленню і эфектыўнай рэалізацыі навуковага патэнцыялу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Анатолю Афанасьеву моцнага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў, шчасця і дабрабыту.