Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Ху Цзіньтаа з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа з 70-гадовым юбілеем.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы ў віншавальным пасланні адзначыў, што КНР на працягу апошняга дзесяцігоддзя дабілася выдатных дасягненняў ва ўсіх сферах, паспяхова процістаяла сусветнаму эканамічнаму крызісу, стала адной з вядучых эканомік свету і першай гандлёвай дзяржавай. "Мінулыя гады азнаменаваліся і значнымі дасягненнямі ў развіцці беларуска-кітайскіх адносін, якія з 2005 года ўступілі ў фазу ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, – гаворыцца ў віншаванні. – Пачалася практычная рэалізацыя нашай сумеснай ініцыятывы па "вялікаму прыходу" Кітая ў Беларусь".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўражальныя вынікі ў беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ў многім дасягнуты дзякуючы асабістаму ўкладу Ху Цзіньтаа.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Старшыні КНР здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшай плённай працы на карысць дружалюбнага народа Кітайскай Народнай Рэспублікі.