Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў БелГПП з яе 60-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў і работнікаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з 60-годдзем БелГПП.
"Ваша арганізацыя з'яўляецца старэйшай дзелавой супольнасцю краіны, аб'ядноўваючы амаль 2000 прадпрыемстваў розных форм уласнасці і маштабу – ад флагманаў прамысловасці да структур малога бізнесу, – гаворыцца ў віншаванні. – Сёння вы прадаўжаеце эфектыўна працаваць у традыцыйных напрамках, актыўна ўдзельнічаеце ў пашырэнні геаграфіі нашага экспарту, прыцягненні замежных інвестыцый і развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым Беларуская гандлёва-прамысловая палата будзе садзейнічаць устанаўленню новых узаемавыгадных кантактаў паміж айчыннымі і замежнымі дзелавымі коламі.