Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Замбіі Майкла Сату з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Замбія Майкла Сату і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што Беларусь і Замбія маюць значныя перспектывы для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", – гаворыцца ў віншаванні.