Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта В’етнама з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чыонг Тан Шанга і народ гэтай краіны з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В’етнамам.

    "Упэўнены, што ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам стварае надзейную аснову для іх далейшага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.