Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра і ўвесь венгерскі народ з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй ва ўсіх сферах на карысць дзвюх краін, а таксама ў інтарэсах бяспекі і стабільнасці ў Еўропе.