Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Рафаэля Чавеса Фрыяса і венесуэльскі народ з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
"За час, які прайшоў з пачатку афіцыйных кантактаў паміж нашымі краінамі, зроблена шмат: забяспечана высокая інтэнсіўнасць палітычнага дыялогу, падпісаны ўзаемавыгадныя пагадненні, якія пацвярджаюць стратэгічны характар двухбаковых адносін, наладжаны пастаянныя сувязі прадстаўнікоў дзелавых колаў", - адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы будзе ўзбагачацца новымі канкрэтнымі праектамі ў сферы гандлю, інвестыцый, нафтаздабычы, будаўніцтва, навукі і культуры, прадоўжыцца плённае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне.