Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады суверэнітэту дзвюх краін беларуска-ўкраінскія адносіны набылі сапраўды стратэгічны характар. Разам з тым патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны.

    "Упэўнены, што далейшае пашырэнне плённых дружалюбных сувязей у розных сферах, напаўненне іх новым зместам адпавядаюць карэнным інтарэсам нашых дзяржаў і народаў", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.