Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля з Днём Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Абдулаха Гюля з нацыянальным святам – Днём Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разглядае Турцыю як перспектыўнага стратэгічнага партнёра ў Еўразійскім рэгіёне і зацікаўлена ў далейшым пашырэнні і ўмацаванні двухбаковых адносін ва ўсіх сферах на карысць народаў дзвюх краін.