Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "За гістарычна кароткі перыяд Туркменістан дабіўся сапраўды ўражальных поспехаў у станаўленні суверэннай дзяржавы, мадэрнізацыі эканомікі краіны і заняў дастойнае месца ў сусветнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць і даражаць існуючымі паміж дзвюма дзяржавамі адносінамі стратэгічнага партнёрства, якія будуць і ў далейшым узбагачацца новымі ўзаемавыгаднымі напрамкамі.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў удзячнасць Гурбангулы Бердымухамедаву за асабістую ўвагу да ўмацавання беларуска-туркменістанскага ўзаемадзеяння, за падтрымку працэсаў развіцця шматграннага двухбаковага супрацоўніцтва.