Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам.

    "За мінулыя гады нам удалося сфарміраваць паўнацэннае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што дваццаць гадоў дыпламатычных адносін Беларусі і Туркменістана - гэта толькі пачатак шляху. У нашай сумеснай работы - вялікія перспектывы і добрае стваральнае будучае".

    "Мы і ў далейшым будзем даражыць цесным узаемадзеяннем з Туркменістанам", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.