Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Мансіфа аль-Марзукі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Мансіфа аль-Марзукі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што добрыя адносіны паміж Беларуссю і Тунісам будуць і ў далейшым развівацца па ўсіх напрамках.