Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з 60-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 60-годдзем.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў: "Адносіны дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі прадаўжаюць дынамічна развівацца".
"Рэспубліка Таджыкістан заўсёды была і застаецца надзейным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. – Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы выведзем беларуска-таджыкскія адносіны на новы якасны ўзровень".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Эмамалі Рахмону, яго родным і блізкім здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.