Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яма і народ гэтай краіны з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Сінгапурам.
"За гэты час сумеснымі намаганнямі нашы краіны дасягнулі значнага прагрэсу ў развіцці двухбаковых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі разглядаюць Сінгапур як фінансавы і гандлёвы цэнтр Паўднёва-Усходняй Азіі і зацікаўлены ў дынамічным пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.