Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Эвелін Відмер-Шлумпф і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-швейцарскіх міждзяржаўных сувязей, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых сферах на прынцыпах партнёрства і павагі поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін.