Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Шры-Ланкі Махінду Раджапаксэ з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Махінду Раджапаксэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць значна пашырыць двухбаковы дыялог і ў бліжэйшым будучым вывесці яго на ўзровень партнёрскага.