Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Барыса Тадзіча з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Барыса Тадзіча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё паміж краінамі дружалюбных адносін, якія грунтуюцца на трывалым падмурку гістарычна абумоўленых духоўных і культурных сувязей двух народаў.
"Упэўнены, што больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу беларуска-сербскага супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным і поўнасцю адпавядае агульным інтарэсам дзвюх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.